Выбух на магілёўскім прадпрыемстве
Сёння, 15 верасня, днём на адным з участкаў Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў пры змешванні лёгка-запальнай сумесі адбыўся выбух.
У выніку здарэння пацярпеў работнік прадпрыемства, з апёкамі 80-ці працэнтаў цела ён дастаўлены ў лякарню.
Цяпер следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння. Высвятляюцца ўсе абставіны гэтага здарэння.
Беларускае Радыё Рацыя