Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў студзені-жніўні знізілася на 2,2%
У студзені–жніўні 2020 года прамысловая вытворчасць у Беларусі ў цяперашніх цэнах склала 72,8 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 2,2% менш, чым за такі ж перыяд 2019 года, паведаміў Белстат.
У студзені 2020 годзе да першага месяца 2019-га прамвытворчасць скарацілася на 5,8%, у студзені–лютым – на 3,3%, студзені–сакавіку – на 2,7%, студзені–красавіку – на 3,8%, студзені–маі – на 3,9%, студзені–чэрвені – на 3,1%, студзені–ліпені – на 2,5%.
За восем месяцаў гэтага года ў горназдабываючай прамысловасці зніжэнне вытворчасці склала 1,8%, у апрацоўчай – 2,2%. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам вытворчасць знізілася на 3,5%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – павялічылася на 0,6%.
У жніўні 2020 года ў параўнанні з ліпенем 2020-га прырост прамвытворчасці склаў 1,8%.
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах перавысіў узровень студзеня–жніўня папярэдняга года ў вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічнай дзейнасці на 15,4%, асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў – на 11,7%, прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў – на 4,5%, транспартных сродкаў і абсталявання – на 0,3%.
У студзені–жніўні 2019 года адзначаўся прырост прамысловай вытворчасці на 0,7%.
У 2017 годзе прамысловая вытворчасць вырасла на 6,1%, у 2018-м – на 5,7%, у 2019-м – на 1%.