Канстанты Галчыньскі – польскі класік, якога цікава чытаць
Галчыньскі – польскі паэт-эрудыт, адзін з найважнейшых аўтараў легендарнага часопіса «Przekroj». Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу «Санаторый пад клепсідрай» успомнілі «народнага» паэта, вядомага кожнаму польскаму чытачу.
Кажа паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч:
– Магчыма аднаго з самых магутна і небяспечна адораных польскіх паэтаў, у сваёй ранняй прозе сам паэт характарызаваў уласную творчасць і заканчваў словамі: грамадзяне, будзьце пільнымі, я – небяспечны паэт. Пра Галчыньскага заўсёды часта і ахвотна пісалі.
Аматары творчасці Канстанта Галчыньскага заўсёды могуць завітаць у музей паэта, які створаны пры лясной вартоўні «Пране» ў 160 км ад Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя