Дзецям эмігрантаў неабходныя дадатковыя заняткі



У польскіх школах вучыцца шмат дзяцей эмігрантаў, у тым ліку з Беларусі. У працэсе навучання непазбежна ўзнікаюць праблемы, звязаныя найчасцей з моўнай адаптацыяй. Менавіта па гэтай прычыне дзецям эмігрантаў нярэдка неабходныя дадатковыя заняткі.

Як бацькі могуць паўплываць на тое, каб такія заняткі ў школе з’явіліся, кажа госць «Рацыі», настаўніца беларускай мовы  школы №4 Беластока Аліна Ваўранюк:

– Напэўна, перш за ўсё звярнуцца да дырэктара школы, а потым звяртацца як бацькі, пісаць нейкія лісты з просьбай ва ўрад горада. Бо ў дырэктара няма грошай на дадатковыя заняткі, а грошы ўсё ж такі –  ва ўрадзе горада, яны кантралююць гэта.

Цалкам гутарку з Алінай Ваўранюк слухайце ў далучаным файле:

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя