Урад Іспаніі прыняў 15 верасня Закон дэмакратычнай памяці



Упершыню Іспанія афіцыйна асуджае рэжым генерала Франка і забараняе «любыя спробы апраўдваць ці хваліць франкісцкую дыктатуру 1936–1975 гадоў і яе дзеячаў».

Новае заканадаўства дапаўняе прынятае ў 2007 годзе рашэнне аб «дэфранкізацыі», згодна з якімі вуліцы змянілі свае франкісцкія назвы на новыя, а помнікі і мемарыяльныя дошкі, звязаныя з дзеячамі былога рэжыму, былі знятыя, паведамляе «Нямецкая хваля». Новы закон забараняе публічныя выступы прыхільнікаў дыктатуры і дэманстрацыю сімволікі франкісцкай эпохі.

Урад плануе таксама скласці спісы ўсіх ахвяр дыктатуры і ідэнтыфікаваць парэшткі гэтых ахвяр у брацкіх магілах.

Будуць ліквідаваныя судовыя прысуды эпохі Франка і дваранскія званні, якія дыктатар прысвоіў сваім набліжаным.

Беларускае Радыё Рацыя