Што адбылося на «Гродна Азот»
У аўторак вечарам з’явілася інфармацыя аб праблемах у працы двух цэхаў на «Гродна Азоце» – «Аміяк 3» і «Карбамід 4». Паведамлялася, што іх праца, магчыма, спыненая.
Пазней чытачы заўважылі факел над адным з цэхаў. Кіраўніцтва завода пазней пацвердзіла tut.by, што праблемы ў працы двух цэхаў сапраўды былі, яны звязаны з тэхнічнымі збоямі. Пазней чытачы даслалі відэа, на якім бачны факел на тэрыторыі завода. Адзін з работнікаў завода растлумачыў, што падобныя факелы можна назіраць пры пуску цэха.
Сітуацыю коратка пракаментавала кіраўніцтва «Гродна-Азот». – У цэху «Аміяк-3» каля 18.30 на адной з установак выйшаў з ладу датчык узроўню, з-за чаго адбыўся прыпынак сістэмы. Выпуск прадукцыі на час прыпынку працы сістэмы не спыняўся, бо аміяк пастаўляўся з сховішча. Зараз спецыялісты запускаюць сістэму. Раней днём быў тэхнічны збой у цэху «Карбамід-4», праблему ліквідавалі на працягу гадзіны – паведамілі на прадпрыемстве.
Беларускае Радыё Рацыя