Зміцер Кучук: АЭС у Астраўцы прыносіць пакуль адныя праблемы



Атамная электрстанцыя ў Астраўцы прыносіць пакуль адныя праблемы, – кажа кіраўнік Беларускай партыі Зялёныя Зміцер Кучук.

На тле таго, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паабяцаў Аляксандру Лукашэнке крэдыт у паўтара мільярда даляраў неяк забылася, што з запускам АЭС Беларусь павінна будзе штогод выплачваць 600 мільёнаў даляраў за крэдыты, раней ужо ўзятыя ў Расеі на будаўніцтва гэтай электрастанцыі, – нагадвае Зміцер Кучук. А гэта дадатковая нагрузка. Да таго ж з’явілася інфармацыя,  што зараз АЭС – гэта неплацежаздольны аб’ект.

– Магчыма, у нас будзе сітуацыя, калі не будзе чым разлічвацца з падрадчыкамі, плаціць заработную плату і іншыя расходы для будаўнікоў, якія там працуюць і тым падрадным арганізацыям, якія выконвалі свае абавязацельствы. Структура доўгу такая, што да 2024 года ў іх будзе жаласнае фінансавае становішча. Ну і другая істотная частка ў такой сітуацыі, канешне, будзе рост тарыфаў на электраэнергію. І магчымы сур’ёзныя падвышэнні.

І гэта пакладзецца на плечы як насельніцтва, так і народнай гаспадаркі. Вялікія крэдыты трэба будзе сплочваць, таму спадзяванні на танную атамную энергію наўрад ці спраўдзяцца, – прагназуе Зміцер Кучук. 

Беларускае Радыё Рацыя