Больш за месяц каля Акрэсціна працуюць валанцёры
Ужо больш за месяц каля ізалятара на 1-м завулку Акрэсціна ў Менску працуе намётавае мястэчка, дзе людзям пасля арыштаў надаюць неабходную дапамогу.
Валанцёрка Кася распавядае, што ў апошнія дні ніхто з тых, хто адбыў суткі на Акрэсціна, не скардзіўся на катаванні ў ізалятары:
– На дадзены момант, людзі, якія пасыходзілі ўжо адтуль, кажуць, што калі нешта і было не вельмі добрае, да іх прымянялася, то гэта гэта ўсё было да патраплення сюды, гэта ўсё было да патраплення сюды, то бок у РУУСе ці пры самім затрыманні, тут іх ужо не кранаюць, не б’юць, могуць недзе не вельмі прыгожа сказаць нешта, але не кранаюць.
Валанцёры таксама надаюць харчовую, псіхалагічную дапамогу тым, хто выйшаў. Таксама ў мястэчку пад ЦІПам знаходзяцца і сваякі тых, каго павінны выпусціць ці каму сабралі перадачу.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота meduza.io