Ціханоўская пракаментавала словы кіраўніка расейскай выведкі



Святлана Ціханоўская пракаментавала словы дырэктара Службы знешняй выведкі РФ Сяргея Нарышкіна:

«Прычына пратэстаў у Беларусі адзіная і ўсім вядомая: Лукашэнка прайграў выбары, але не жадае сыходзіць. Народ, які адмовіў былому прэзідэнту ў даверы і падтрымцы, патрабуе яго сыходу. Гэта ўнутраны палітычны крызіс, у патрабаваннях пратэстоўцаў няма нічога, што тычылася б адносінаў з іншымі краінамі або змены знешнепалітычнай арыентацыі Беларусі. Гэта варта было б зразумець кіраўніку Службы знешняй выведкі Расеі спадару Нарышкіну, замест таго каб трансляваць нясвежыя прапагандысцкія штампы».