Сілавікі прыйшлі да гаспадароў будынка, дзе здымаў офіс штаб Бабарыкі



16 верасня праваахоўнікі прыйшлі ў офісы групы кампаній «Белцяжмаш», якімі кіруюць бізнесоўцы Ігар, Аляксандар і Дзмітрый Анішчанкі.

Пра гэта Tut.by паведамілі тры не зьвязаныя адна з адной крыніцы. У сям’і Анішчанкаў прайшлі ператрусы і па месцы жыхарства. Як высветліў Tut.by, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю пачаў крымінальную справу па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі: Анішчанка і яшчэ некалькі чалавек падазраюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Штаб экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі здымаў офіс, які здае ў арэнду група кампаній «Белцяжмаш». Пазней там знаходзілася і Каардынацыйная рада. На мінулым тыдні ў офіс прыйшлі сілавікі, правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і дакументы, а памяшканне апячаталі.