Салідарнасць з Беларуссю. Літаратура на форуме



У Гданьску запрашаюць 17 верасня ў 17.30 на сустрэчу, падчас якой акцёры, звязаныя з Trójmiastem, будуць чытаць урыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў – лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч і ўладальніка прэміі Еўрапейскі Паэт Свабоды Уладзіміра Арлова.

Гэтым літаратурным жэстам мы хочам паказаць, што нам не абыякавыя падзеі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. Мы падтрымліваем беларускі народ у яго намаганнях правесці дэмакратычныя выбары і выказаць сваё меркаванне ў рамках мірных акцый пратэсту па ўсёй краіне.

Сустрэчу правядзе Катажына Міхалоўска, а пачнецца з уступу доктара Алены Глагоўскай (Універсітэт Казіміра Вялікага ў Быдгашчы).

Беларускае Радыё Рацыя