У Падляшскай оперы пачынаецца Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка»



39-ты Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка» пачнецца сёння, 17  верасня, у Падляшскай оперы і філармоніі.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца а 19.00 па вуліцы Падлесьнай. Канцэрт хору «Scola Cantorum Gedanensis» з Гданьска стане не толькі пачаткам сёлетняга фестывалю, але і музычным падарункам юбіляру Рамуальду Твардоўскаму, якому 17 чэрвеня споўнілася 90 гадоў.

Кажа арганізатар фестывалю Мікалай Бушка:

– У гэтым годзе фестываль пачынаем інаўгурацыйным канцэртам, які прысвячаем нашаму вялікаму сябру – прафесару Рамуальду Твардоўскаму, выдатнаму кампазітару і таксама шматгадоваму кіраўніку журы і кіраўніку фондам царкоўнай музыкі.

Конкурсныя праслухоўванні і канцэрты пачнуцца заўтра ў Беластоку і Варшаве. У фестывалі возьмуць удзел хоры з Польшчы, Латвіі, Балгарыі, Венгрыі і Грэцыі.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  tripplanet.ru