Заявамі пра закрыццё межаў улады спрабуюць напалохаць грамадства



Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач правёў інтэрнет – канферэнцыю для беларускіх журналістаў.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач правёў інтэрнет — канферэнцыю для беларускі’ журналістаў. Яна адбылася ў польскай амбасадзе ў Менску. Дыплпмат, адказваючы на пытанне Беларускага Радыё Рацыя пра пагрозы Аляксандра Лукашэнкі закрыць мяжу Беларусі з Літвой і Польшчай сказаў, што яны чулі і аналізавалі гэтыя выказванні:

– Я размаўляў з вашымі памежнікамі, нічога такога пакуль не адбываецца на беларускай мяжы. Мы ў кантакце з нашымі літоўскімі партнёрамі. Нічога такога не бачна на літоўскай мяжы. Украінцы таксама былі адзначаныя ў пасланні спадара Лукашэнкі, міністр унутраных спраў спадар Авакаў сказаў, што спадар Лукашэнка мог бы выпіць шклянку вады перад такім эмацыйным выступам.

Канешне, такія словы не служаць падтрымцы добрых адносінаў паміж краінамі. Мы гатовыя да адкрытасці. І канешне, усходняя мяжа Польшы будзе заўсёды адчынена для беларусаў, для ўцекачоў, для ўсіх, хто хоча прыехаць у Польшчу вучыцца ці рабіць бізнес. А вось такія словы Лукашэнкі, гэта эмацыйная рэакцыя і чарговая спроба напалохаць грамадства, лічыць намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач.

Беларускае Радыё Рацыя