349 подпісаў выбарцаў дэпутата адклікаць не могуць



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл атрымалі адказ ад старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алега Таргонскага, у якім ён на чатырох лістах даў адказ на заяву выбарцаў Слонімскай выбарчай акругі № 58 аб скліканні сходу выбарцаў па пытанні адклiкання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семяняка. Да заявы былі далучаныя 349 подпісаў выбарцаў, якія яны сабралі.

Спадар Таргонскі паведаміў, што «фактаў парушэння дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Семянякам В.М.Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў РБ, актаў прэзідэнта РБ, якія ўтрымліваюць дзеянні, дыскрымінуючыя дэпутата, у заяве адсутнічаюць». Адсюль вынікае, што ніхто ніякіх адкліканняў дэпутата Семяняка ажыццяўляць не будзе.

Больш падрабязна ўсё напісана ў адказах спадара Таргонскага. І тыя 349 подпісаў, як аказалася, каню пад хвост.

Беларускае Радыё Рацыя