БПЦ адмежавалася ад выступу матушкі Гаўрыілы



Прэс-сакратар праваслаўнай царквы ў Беларусі Сяргей Лепін выказаўся на Facebook пра выступ на „жаночым форуме Лукашэнкі”:

Мітрапаліт блаславіў матушку на ўдзел у „жаночым форуме”, ня ведаўшы, што гэтае мерапрыемства — „з палітычным падтэкстам”.

Выглядае, што ў прамове матушкі быў парушаны прынцып неўмяшальніцтва ў палітыку.

Матушка выказала свае думкі, якія просяць не прыпісваць усёй БПЦ.