У Пінску ўзмацняецца ціск на прыхільнікаў перамен



За ўдзел 13-га верасня ў акцыі пратэсту пінскі суд пакараў 15-ці суткавым арыштам юрыста Сяргея Супрановіча і 10-цю суткамі журналіста Андрэя Якімушу. Суд над сябрам “Руху “За Свабоду”, праваабаронцам Алесем Рамановічам перанеслі на 28-е верасня з-за выкліку сведкаў.

На ягоную думку, рэпрэсіі будуць узмацняцца, бо да інагурацыі Лукашэнка мае намер максімальна прыбраць пратэст з вуліцы:

– Гэта ён можа рабіць толькі сілавымі метадамі. Ізноў жа, павялічваючы ціск менавіта на пратэстны электарат. Тое, што мы зараз і бачым – павелічэнне ціску і на журналістаў, і на грамадства, карацей, на ўсё, што можа аказваць нейкі пратэст. Усімі метадамі – па-першае, гэта суды, запалохванні.

Ужо заўтра, 23-га жніўня, ў Пінску будуць судзіць журналіста Віктара Ярашука. Па падліках мясцовых праваабаронцаў, за месяц, праз судовы канвеер прайшло каля 250 пінчукоў. 

Беларускае Радыё Рацыя