Максім Самарукаў: Лукашэнка застанецца, а вось пратэсты радыкалізуюцца



Беларускі і хабараўскі пратэсты – гэта выступленні не палітычнай апазіцыі, а грамадзянскай супольнасці. Перспектывы супраціву абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-дыскусіі „Паміж Хабараўскам і Беларуссю: як „расшыфраваць” пратэсты новага тыпу”. Сустрэчу арганізаваў Сахараўскі цэнтр у Маскве.

Кажа намеснік галоўнага рэдактара Carnegie.ru Максім Самарукаў:

– Зразумела, што беларускае грамадства не зможа вярнуцца ў той стан у якім яно было да гэтых выбараў, пратэсты несумненна працягнуцца. Той кантроль над кіруючай элітай, беларускім дзяржапаратам і сілавым апаратам, які прадэманстраваў Лукашэнка ў апошнія дні, канешне расейская падтрымка, якая заўсёды дапаможа яму гэты кантроль захаваць, паказвае нам, што пратэсты гэтыя могуць працягвацца доўга. Нейкая ўмераная частка пратэстоўцаў магчыма сыдзе, калі пачнецца канстытуцыйная рэформа, якую Лукашэнка абяцае. Але па меры сыходу ўмеранай часткі пратэстоўцаў, застаўшаяся больш радыкальная частка можа перайсці да больш сур’ёзных формаў пратэсту.

Самарукаў мяркуе, што калі б у Беларусі існавала такая ж моцная палітычная эліта як у Расеі, то Лукашэнку знялі б з пасады яшчэ ў жніўні.

Беларускае Радыё Рацыя