Прэзентацыя праекта „Крок за крокам” у Берасці



У Берасці эколагі прэзентавалі мультымедыйны праект устойлівага развіцця горада “Крок за крокам”.

Мерапрыемства зладжана таварыствам “Зялёная сетка”, удзельнікі якога разам з іншымі адмыслоўцамі працавалі над стварэннем праекта. Кажа арганізатарка Лізавета Коўцяк:

–  Ён распрацаваны для недзяржаўных арганізацый, якія працуюць у сектары ўстойлівага развіцця і экалогіі. Таксама гэта вельмі добры прадукт для працы актывістаў, якія працуюць не толькі над устойлівым развіццём, але і з урбаністыкай. Таксама гэты праект падыходзіць для выкладчыкаў і настаўнікаў.

Прэзентаваны ў выглядзе кампакт-дыска, інфармацыйны камплект “Крока за крокам” налічвае 29 розных сфераў, пачынаючы ад біяразнастайнасці да працы з хімікатамі і іншым. Гэта даволі масіўны носьбіт, на якім сабрана поўная інфармацыя пра ўстойлівае развіццё, як зазначыла Лізавета Коўцяк.

SONY DSC

 

 

 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота greenbelarus.info