„Мяшкоў Брэст” саступіў гандбалістам „Порту” ў Лізе чэмпіёнаў
„Мяшкоў Брэст” пацярпеў першую паразу ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Гуляючы ў гасцях у партугальскага „Порту”, чэмпіёны Беларусі спачатку вялі ў ліку, але ў сярэдзіне першага тайма супернікі дагналі іх, і ўжо не адпускалі перавагу да канца. У выніку „Порту” перамог з перавагай у два мяча – 27:25. Самым выніковым у складзе мяшкоўцаў стаў Марка Паніч, які закінуў 9 мячоў. Таксама ў гэтай групе польскі „Кельцэ” абыграў у сябе дома вугорскі „Пік” з лікам 26:23. Беларускія легіянеры польскай каманды Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш закінулі па аднаму мячу.
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Страсбургу
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка святкавала другую перамогу на турніры ў французскім Страсбургу з прызавым фондам 202 тысячы даляраў. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка абыграла расейскую тэнісістку Ганну Блінкову – 1:6, 6:4, 6:2. Паядынак працягваўся дзве гадзіны. У матчы 1/16 фіналу беларуска абыграла аўстралійскую тэнісістку Элен Перэс – 6:4, 6:3. У чвэрцьфінале суперніцай Арыны Сабаленкі будзе прадстаўніца Чэхіі Кацярына Сінякова.
На матчы кваліфікацыі ЧЕ па футболе вызначаны склад беларускай „маладзёжкі”
Трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі вызначыў папярэдні склад каманды на кастрычніцкія адборавыя матчы першынства Еўропы 2021 года з футбалістамі Кіпра і Нарвегіі. Галоўны трэнер беларускай „маладзёжкі” Сяргей Яромка ўключыў у пашыраны спіс 29 гульцоў:
Канчатковы склад з 23 футбалістаў будзе названы на наступным тыдні.
Каманда збярэцца 5 кастрычніка і будзе трэніравацца ў Менску. 9 кастрычніка ў Жодзіне беларусы згуляюць з кіпрскімі аднагодкамі, а затым адправяцца ў Драмен, дзе 13 кастрычніка сустрэнуцца з нарвежцамі.
Футбалісты „Мінска” разграмілі „Смалявічы” ў матчы чэмпіянату Беларусі
Футбалісты „Мінска” разграмілі ў гасцях „Смалявічы” з лікам 4:0 у перанесеным матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі. У сярэдзіне першага тайма Раман Грыбоўскі адкрыў лік, а пасля перапынку Аляксандр Ануфрыеў, Яраслаў Яроцкі і Сямён Пянчук яшчэ тройчы забілі гаспадарам поля.
Тры гульца „Руху” увайшлі ў зборную тура футбольнага чэмпіянату
Тры прадстаўнікі берасцейскага „Руху” уключаны ў сімвалічную зборную 24-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У каманду тура ўвайшлі абаронцы берасцейскага клуба Арцём Рахманаў і Аляксандр Мігуноў, а таксама паўабаронца Уладзіслаў Васільеў.
Кіеўскае „Дынама” перамагло „Гент” у матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты кіеўскага „Дынама” абыгралі бельгійскі „Гент” у гасцявым паядынку ў адказ раўнда плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Кіяўляне выйшлі наперад ужо на 9-й хвіліне гульні, калі ў браму гаспадароў забіў Уладзіслаў Супрага. У канцы першага тайма Цім Кляйндзінст зраўняў лік. У пачатку другой паловы віцэ-чэмпіёны Украіны атрымалі колькасную перавагу пасля выдалення Рамана Бязуса і на 79-й хвіліне гульні ўругвайскі легіянер Карлас дэ Пена прынёс перамогу дынамаўцам — 2:1.
Беларускае Радыё Рцаыя