У Пінску трывае судовы канвеер



Роўна месяц, як у Пінску трывае судовы канвеер. Штодня праз суд праходзіць каля дзесяці прыхільнікаў пераменаў. Па падліках мясцовых праваабаронцаў, за гэты час прыблізна 250 пінчукоў панеслі пакаранне за свае палітычныя погляды.

Гаворыць сябра Руху „За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч, які кансультуе грамадзянаў перад працэсамі:

– Гэта звычайна больш жорсткія прысуды, калі ў чалавека ўжо ідзе паўторна, калі ён ідзе па 3-й частцы гэтага артыкула 23.34. Калі яшчэ першы раз і па 1-й частцы, то яму звычайна даюць 8-10 базавых не больш. Людзі пішуць скаргі, шмат хто піша скаргі, не ўсе, але я думаю ўдзень па 2-3 скаргі будзе.

Самых актыўных пінчукоў караюць адміністратыўным арыштам. Так на тыдні дзесяць сутак атрымаў юрыст Сяргей Супруновіч і журналіст-фрылансер Андрэй Якімуш.

Беларускае Радыё Рацыя