У Кіеве адкрылася выстава Уладзіміра Цеслера



У Кіеве адкрылася выстава палітычных плакатаў Уладзіміра Цеслера „Верым, можам, пераможам”.

У экспазіцыі каля 30 работ мастака, створаных у апошнія месяцы, якія сталі сімвалам пратэстнай Беларусі. Сярод самых пазнавальных: бел-чырвона-белы сцяг загружаны на 97%, „Ментск” і надпіс „Жыве Беларусь” у дзіцячым сшытку.

Творчая супольнасць Украіны не магла застацца ў баку ад падзей у Беларусі і адразу адгукнулася на прапанову зладзіць выставу, кажа заснавальнік Цэнтра сучаснага мастацтва Аляксандр Яновіч:

– Некалькі тыдняў таму мы пачалі над гэтым думаць і зразумелі, што падзеі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі, яны не закончацца хутка. Нельга спадзявацца, што сёння або заўтра ўсё вырашыцца. Гэта трывалыя падзеі і будзе актуальна. Дарэчы, тут шмат плакатаў, якія ўвогуле здаецца на мінулым тыдні былі зробленыя, як рэакцыя на падзеі.

Выстава палітычных плакатаў Уладзіміра Цеслера ў Кіеве будзе працаваць толькі тры дні. Зараз ідуць перамовы, каб экспазіцыю змаглі пабачыць і ў іншых гарадах Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя