Справу журналіста Арцёма Сізінцава адправілі на дапрацоўку



Справу супраць незалежнага журналіста Арцёма Сізінцава, які супрацоўнічае з „Беларускім Радыё Рацыя” адправілі на дапрацоўку.

Журналіста судзяць за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 6 верасня. Праўдападобна, хочуць перакваліфікаваць справу, –  лічыць Арцём:

– У справе ёсць недахопы, таму адпраўляе яе на перагляд. Відаць, я не магу гэта сцвярджаць дакладна, яна хоча перакваліфікаваць з удзельніка масавага мерапрыемства на працу без акрэдытацыі. Яна дакладна пра гэта не заявіла, проста заявіла пра перагляд, што пратакол трэба дапрацаваць, каб дапрацавалі ў тым РАУСе, куды мяне дастаўлялі. За працу без акрэдытацыі мне не дадуць суткі. Будзе толькі штраф, хутчэй за ўсё вялікі. Калі масавыя мерапрыемствы, тады могуць даць штраф, альбо суткі.

Арцём быў затрыманы 6 верасня ў Менску на вуліцы Чабатарова. Тады ён працаваў як журналіст, яго абвінавацілі паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34, што азначае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя