Літва, Латвія і Эстонія ўвялі санкцыі ў дачыненні да яшчэ 101 службовай асобы Беларусі
Літва, Латвія і Эстонія 25 верасня ўвялі санкцыі ў дачыненні да яшчэ 101 службовай асобы Беларусі, паведамляе прэс-служба латвійскага Міністэрства замежных спраў.
„Улады не змянілі свайго стаўлення да мірных пратэстаў. Працягваюцца рэпрэсіі ўдзельнікаў дэманстрацый, непрапарцыйна ўжываецца сіла, узмацняецца блакаванне сайтаў незалежных СМІ, распачынаюцца крымінальныя справы”, — гаворыцца ў паведамленні.
У апублікаваным спісе, у прыватнасці, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант і яе муж, кіраўнік „Белтэлерадыёкампаніі” Іван Эйсмант, генпракурор Андрэй Швед, камандзір менскага АМАПа Дзмітрый Балаба, намеснік генпракурора Аляксей Стук, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.
31 жніўня Літва, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю 30 беларускім службовым асобам, ўключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: BALTNEWS.lt