Таццяна Брыч: Я ненавіджу хлусню і несправядлівасць!
Настаўніца сярэдняй школы №3 Белаазёрска Таццяна Брыч пакарана судом Бярозаўскага раёна штрафам 7 базавых велічынь. Такі вырак абвясціла суддзя Людміла Рудзіна, якая прыняла на веру сведчанні белаазёрскіх ахоўнікаў рэжыму: Уладзіміра Плахотніка і Міхаіла Валошчыка. Якія завяралі, што ў неапазнавальнай калоне на Маршы 6 верасня ідзе Таццяна Брыч, бо ў яе белыя красоўкі. Міліцыянты добра ведаюць адносіны настаўніцы да цяперашніх падзей і вырашылі застрашыць яе.
Таццяна Брыч лічыць, што цяперашняя сістэма, заснавая на ілжы і страху павінна зыйсці ў нябыт і іншага не дадзена, кажа Таццяна Брыч:
– Я ненавіджу хлусню і несправядлівасць! А рэжым Лукашэнкі ў маім уяўленні – гэта суцэльны падман і несправядлівасць у адносінах да людзей. І яшчэ, канешне ж, пасля 9, 10, 11 жніўня, даведаўшыся пра гвалт, у тым ліку і ў адносінах да маіх знаёмых, маіх выпускнікоў, безумоўна, я не магла застацца абыякавай. Гэта абсалютна несправядліва судзіць чалавека за яго грамадзянскую пазіцыю.
Таццяна Брыч плануе абскардзіць рашэнне Бярозаўскага суда, хаця веры ў справядлівы вырак вышэйстаячых судовых органаў не мае.
Суддзя Бярозаўскага суда Людміла Рудзіна.
Беларускае Радыё Рацыя