Супраць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» завялі крымінальныя справы



25 верасня ў Менску брутальна затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Ягора Літвінку, Андрэя Войніча, Анастасію Кірык і Паўла Юхневіча. На іх завялі іх крымінальную справу па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках)паведамляе тэлеграм-канал «Еўрапейскай Беларусі».

Паведамляецца, што адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі ягонай жонцы ў Следчым камітэце, ён пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна і таксама падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.