27 верасня – Сусветны дзень турызму



Сёння – Сусветны дзень турызму. Напярэдадні ў Пінску мясцовы моладзевы Цэнтр краязнаўства, экалогіі і турызму зладзіў азнаямляльнае мерапрыемства для “цяжкіх падлеткаў”, якія трапілі на ўлік у дзіцячую інспекцыю або выхоўваюцца ў праблемных сем’ях.

„Наша задача – захапіць такіх падлеткаў карыснай справай”, – гаворыць супрацоўніца ўстановы Вольга Супрунчык:

– Яны выбудоўваюць вельмі добрыя міжасабовыя адносіны, яны даведваюцца гісторыю Беларусі. І тыя, хто пачынае займацца турызмам, яны не могуць спыніцца нават у Беларусі. Яны выязджаюць у іншыя краіны і працягваюць займацца гэтым відам актыўнага адпачынку.

Па словах суразмоўцы, турызм, як форма актыўнага ладу жыцця, вельмі прываблівае “цяжкіх падлеткаў”. Дае магчымасць пазнаёміцца з шырокім колам людзей, даведацца шмат цікавага і галоўнае, пабачыць іншае жыццё, не азмрочанае сямейна-побытавымі праблемамі.

Беларускае Радыё Рацыя