Галоўны рэдактар праекта NEXTA Раман Пратасевіч сышоў з праекта



Галоўны рэдактар праекта NEXTA Раман Пратасевіч сышоў з праекта.

У каментары журналісту «Нашай Нівы» Пратасевіч паведаміў, што яны не сышліся са Сцяпанам Пуцілам адносна будучыні праекта. У хуткім часе Раман абяцаў паведаміць пра свае планы.

«Я не знікну з інфаполя. Пакуль карты раскрываць не буду, але, думаю, цягам наступнага тыдня я распавяду пра тое, чым цяпер буду займацца», — кажа ён.

Пратасевіч зазначыў, што пакуль не бачыць сэнсу запускаць свой праект, дадаўшы, што хутка ўсё раскажа.

nashaniva.by

Фота svaboda.org