“Беларускія «Трыялогі» без Сакрата” – рэпартаж Яны Запольскай
Сакрат Яновіч, ягонае жыццё і творчасць, светапогляд ды ўплыў на людзей і падзеі сталі галоўнымі тэмамі дыскусіі ў межах беларускіх „Трыялогаў”. Мерапрыемства, якое 14 гадоў таму запачаткаваў Сакрат Яновіч, сёлета ўпершыню прайшло ў Крынках без свайго заснавальніка. Гэта было трохмоўе дзеля захавання культуры, захавання яе супольнасці і блізкасці Беласточчыны, Беларусі і Еўропы.