Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай



Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка, кандыдат у прэзідэнты краіны Святлана Ціханоўская.

„Сябры, Сяргею працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. На жаль, для нас гэта не стала нечаканасцю. Але гэта не выбіла яго з каляіны. Ён мой герой”, – напісала яна.

Нагадаем, кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек затрымалі 29 траўня ў Гародні падчас пікету па зборы подпісаў.