Містычная вандроўка па беларуска-расейскім памежжы
Маршрут актуальны для часоў пандэміі. МІстычнае падарожжа па Аршанскім і Дубровенскім раёне: замкі, якія зніклі, кляштары, капліцы гаючыя крыніцы, курганы і таямнічыя валуны ў лесе. Выязджаем з Воршы па Дубровенскай шашы. Першы прыпынак – Поле Аршанскай бітвы на сутокі ракі Крапіўны і Дняпра.
Тут 8 верасня 1514 года адбылася Бітва пад Воршай паміж войскам Вялікага Княства Літоўскага, якім камандаваў князь Канстанцін Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала ўутрая больш вояў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска Канстанціна Астрожскага.
Напачатку 90-ых актывісты з Воршы паставілі на поле бітвы мемарыяльны знак.
У вёсцы Гацькаўшчына вуліца, якая ідзе па стромкім беразе Дняпра, так і называецца – Дняпроўская, і заканчваецца старажытнымі могілкамі з ўнікальнымі надмагіллямі.
Капліца на могілках вёскі Гацькаўшчына.
Каталіцкае (ці ўніяцкае?) укрыжаванне на могілках вёскі Гацькаўшчына.
Магілы “церамкі” з трохкутнымі каванымі цвікамі на могілках вёскі Гацькаўшчына.
Горад Дуброўна, краявід з Бернардынскім кляштарам.
Дуброўна, Бернардынскі кляштар.
Тут на сутоку ракі Дубровенкі і Дняпра, стаяў апошні перед Маскоўскім княствам Дубровенскі Замак, які цяпер не існуе.
У Дубровенскім раёне праязджаем вёску Мардахі і Лапыры і трапляем на дарогу ў полі, тут нас чакае прыродны цуд. Дарога ў роўным полі вядзе да з’езду ў своесаблівы кратар, утвораны, магчыма ад падзення метэарыта.
Па схілах кратара – дубы, у самай сярэдзіне – крыніца з гаючай вадой, вельмі празрыстай і незвычайнай на смак.
Гідралагічным аб’ект – Гаючая крыніца ў Лапырах, Дубровенскі р-н.
Вада ў крыніцы ў Лапырах.
Крыж ў лесе каля крыніцы ў Лапырах.
Усе каменні ў сярэдзіне каля крыніцы чорнага колеру. Побач на могілках у лесе – камень, які лічыцца абломкам мэтэратыту, людзі ходзяць глядзець яго і правяраюць магнітам: ці жалезны.
Курган-валатоўка паміж чыгуначнай станцыяй Хлюсціна і Арэхаўскам, паблізу вёскі Рагозіна.
Троіцкая Царква ў Арэхаўску, помнік драўлянага дойлідства пачатку 19-га стагоддзя.
Тут напрыканцы 80-ых служыў легендарны святар Віктар Радамысльскі, ён жа айцец Віталій, які з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
Магічны Валун у Кудаёўскім лесе пад Воршай.
У чароўным Кудаёўскім лесе “растуць” камяні, Кола камянёў ў Кудаёўскім лесе пад Воршай.
Паліна Сцепаненка, Беларускан Радыё Рацыя