Вуліца імя Лупашкі ў Беластоку застанецца
Галоўны Адміністрацыйны Суд (NSA) адхіліў сёння касацыйную скаргу, пададзеную горадам Беласток – назва вуліцы імя маёры Зыгмутна Шэндзеляжа, псеўданім „Лупашка”, не будзе зменена. Прысуд у гэтай справе канчатковы.
Імя маёра Зыгмунта Шэндзелажа „Лупашкі” больш за два гады носіць вуліца ў мікрараёне Скарупы ў Беластоку. Ініцыятарамі надання гэтага імя былі радныя горада Беласток ад PiS з папярэдняга тэрміну, якія на той момант мелі большасць у радзе.
„Лупашка” адказны за спаленне трох беларускіх вёсак на Беласточчыне: Патокі, Вілюкоў і Доўгага Броду, а таксама забойствы цывільных жыхароў.
Беларускае Радыё Рацыя