Журналісты выступілі ў падтрымку сецевага выдання tut.by
Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі беларускіх недзяржаўных выданняў выступілі з заявай у падтрымку інфармацыйна-аналітычнага парталу tut.by. Як вядома, міністэрства інфармацыі звярнулася ў эканамічны суд з зыскам аб спыненні выпуску сецевага выдання tut.by. А загадам міністра інфармацыі выпуск tut.by прыпынены з 1 кастрычніка тэрмінам на 3 месяцы.
Па словах старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, супрацоўнікі беларускіх незалежных сродкаў масавай інфармацыі апошнія месяцы сутыкнуліся з усім магчымым спектрам ціску.
– Затрыманні, крымінальныя справы, збіццё, прыпыненне дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, блакаванне доступу да інтэрэнт-рэсурсаў. І вось зараз мы бачым зыск да найбуйнейшага інтэрнэт-парталу tut.by. Праўленне БАЖ прыняло рашэнне звярнуцца ў Мінінфарм з заклікам адазваць сваё рашэнне супраць тутбая.
Да гэтага звароту далучыліся і рэдакцыі незалежных беларускіх СМІ, такіх як „Анлайнер”, „Наша Ніва”, інфармацыйнае агенцва Белапан, Еўрарадыё, Радыё Свабода і шмат іншых.
Беларускае Радыё Рацыя