Ціханоўская заклікала беларусаў засведчыць факты гвалту, які яны зазналі пасля выбараў
«Кожны з вас ведае, што мірных людзей у нашай краіне рэпрэсуюць. Кожны або перажыў гэта на сабе, або асабіста ведае людзей, якія былі збітыя, зазналі катаванні, арышты і мноства іншых відаў ціску. Мы ўсё гэта бачылі і працягваем бачыць дзень за днём. І мы ўсе хочам спыніць гвалт. Цяпер у нас ёсць працоўны інструмент, каб гэта зрабіць», — адзначае Святлана Ціханоўская ў тэлеграм-канале «Светлана Тихановская» .
Цяпер у Беларусі працуе Маскоўскі механізм АБСЕ: міжнародныя эксперты збіраюць інфармацыю пра ўсе пагрозы жыццю і свабодзе беларусаў і заклікаюць усіх, хто стаў ахвярай гвалту з боку сілавікоў, паведамляць пра гэта на электронны адрас [email protected].