Новая кніга Сяргея Чыгрына
У Баранавічах у выдавецтве А.Г.Хахол выйшла з друку новая кніга пісьменніка і краязнаўца са Слоніма Сяргея Чыгрына “Ад Слоніма да Жыровіч”. Гэта прыгожае, яркае, альбомнага памеру выданне, з чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі, прысвечана гісторыі вёскі Жыровічы і Свята-Успенскаму Жыровіцкаму манастыру, якія знаходзяцца на тэрыторыі Слонімскага раёна.
У кнізе распавядаецца таксама пра вядомых і мала вядомых творчых людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да Жыровіч, да Слонімшчыны і да Беларусі наогул.
З цікавасцю чытачы прачытаюць пра Ларысу Геніюш і Жыровічы, пра братоў Хлябцэвічаў, Серафіма Жыровіцкага, Максіма Бурсевіча, Валянціна Таўлая, Гальяша Леўчыка, Антона Валынчыка, Алега Лойку і іншых асобаў, звязаных з беларускай культурай, літаратурай і царквой.
Кніга з густам аздоблена фотаздымкамі, сярод якіх шмат рэдкіх і цікавых. Выданне ўжо паступае ў кнігарні Беларусі.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя