Каля 30 чалавек на Берасцейшчыне могуць трапіць пад крымінальныя артыкулы
Каля трыццаці чалавек былі апытаныя ці зараз знаходзяцца ў статусе падазраваных на Берасцейшчыне.
Усе яны праходзяць па крымінальных справах, што былі заведзеныя ад моманту 9 жніўня, — распавяла валанцёр берасцейскага аддзялення праваабарончай арганізацыі “Вясна” Ганна:
– Некаторыя затрыманыя людзі праходзяць па крымінальным артыкуле – удзел у масавых беспарадках. Ёсць таксама па знявазе прадстаўніка ўлады. А таксама 342-і артыкул Крымінальнага кодэкса – гэта дзейнасць, якая груба парушае грамадскі парадак. Вось па такіх артыкулах праходзяць.
Валанцёр перакананая, што крымінальныя справы прадстаўнікі ўлады і сілавікі заводзяць ад безвыходнасці і ўласнага невалодання сітуацый.
„Пратэсты не спыняюцца, і гэта таксама трэба неяк тлумачыць,” — дадала яна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота b-g.by