Сотні жанчын выйшлі на вуліцы Менска з кветкамі ў руках (абноўлена)
Уздоўж праспекта Незалежнасці прыкладна ад плошчы Якуба Коласа да Кастрычніцкай плошчы шпацыруюць невялікія групы жанчын з кветкамі ў руках.
Некаторыя з іх у вопратцы чырвона-белага колеру альбо з чырвона-белымі парасонамі.
Уздоўж праспекта перамяшчаюцца аўтобусы з сілавікамі. Таксама вялікая колькасць транспарту сілавікоў заўважаная каля Адміністрацыі прэзідэнта.
***
На цэнтральныя вуліцы Менска выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Яны не ўтвараюць калоны, а проста шпацыруюць.
Такі фармат — альтэрнатыва традыцыйным Жаночым маршам, якія цяпер жорстка разганяюцца сілавікамі.