Святлана Ціханоўская наведала магілу Кастуся Каліноўскага



Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць Кастуся Каліноўска і яго паплечнікаў, паўстанцаў 1863-1864 гадоў, на могілках Росы ў Вільні, дзе ўсклала кветкі.

Такая інфармацыя з’явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Cвятлана Ціханоўская: «Словы Кастуся Каліноўскага „Не народ для ўрада, а ўрад для народа» сёння актуальны як ніколі. Ён змагаўся за свабоду народа, і цяпер мы з вамі працягваем ягоную справу. Памятайце, толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця”.