„Першы рэгіён” распавёў пра прычыны напісання адкрытага ліста



„Мы не згодныя з тымі з’явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ”.

З такіх словаў пачынаецца адкрыты ліст футбольнай каманды 2-й лігі „Першы рэгіён” з Берасцейшчыны. Спартоўцы выказалі салідарнасць з баскетбалісткай Аленай Леўчанка, ды з журналістамі Аляксандрам Івуліным і Сяргеем Шчурко. Усе трое — зазналі рэпрэсіі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне. Падрабязней кажа галоўны трэнер згаданага клуба Кірыла Кудзей:

– Пагутарылі з генеральным сакратаром Федэрацыі футбола, ён максімальна прафесійны чалавек і дапамагаў нам. Добра пагутарылі, ніякага ціску не было. Ён спытаў больш падрабязна прычыны і казаў не сыходзіць з футболу. Яшчэ сустрэнемся, працягвайце развіваць футбол на месцы, калі будуць нейкія турніры, то гуляйце. Размова была такая.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Клубная заява была апублікавана ўвечары 1 кастрычніка ў афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках „Першага рэгіёну”.

Беларускае Радыё Рацыя