Затрыманні ў Гародні 4 кастрычніка
Затрыманага Андрэя Ірху таксама адпусцілі, склаўшы на яго перад тым пратакол. Пры затрыманні Ірху некалькі разоў ударылі ў твар. Запытваліся, ці будзе ён яшчэ рабіць стрымы. Пры затрыманні блогеру моцна сцягнулі рукі пластыкавай сцяжкай.
Стала вядома, што на Савецкай плошчы ў Гародні „сілавікі” затрымалі 13-гадовую (!) дзяўчынку. Па яе ў РАУС прыехала маці.
***
Праз нейкі час журналістку Вольгу Камягіну, праверыўшы дакументы, выпусцілі з РАУС Ленінскага раёну Гародні.
***
У Гародні 4 кастрычніка затрыманыя карэспандэнты TUT.BY і „Народнай Волі” Вольга Камягіна і Кацярына Гардзеева. Яны імкнуліся асвятляць народную мірную акцыю пратэсту ў горадзе над Нёманам.
Гарадзенскія журналісткі былі затрыманыя на Савецкай плошчы, дзе сёння праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш-продаж.
Таксама ў гэты дзень затрыманы вядомы гарадзенскі блогер Андрэй Ірха, які вёў стрым з плошчы.
Беларускае Радыё Рацыя