У Гародні зноў можна запісацца на Карту паляка



Пасля працяглага перапынку, выкліканага эпідэміяй Covid-19, зноў можна здаць экзамен на веданне польскай мовы, гісторыі ды традыцый Польшчы і атрымаць Карту паляка.

У Гародні ў будні з 9 да 11 гадзін запісацца па тэлефоне на сустрэчу з консулам Польшчы з нагоды атрымання Карты паляка могуць толькі тыя, хто плануе працягнуць дзеянне гэтага дакумента і пажылыя людзі старэйшыя за 65 гадоў.

Усіх астатніх прэтэндэнтаў просяць рэгістравацца праз інтэрнэт, выслаўшы электронны ліст

Кожны ліст у консульства з нагоды Карты паляка павінен быць на польскай мове і ўключаць імя і прозвішча, адрас і нумар тэлефона адпраўшчыка. Заяўкі будуць разглядацца па чарзе ў адпаведнасці з датай адпраўлення паведамлення або ліста.

З 9 верасня Упраўленне Падляшскага ваяводства (Podlaski Urząd Wojewódzki) у Беластоку таксама аднавіла прыём заявак на атрыманне Карты паляка.