Тыдзень супраць смяротнага пакарання – з 5 па 10 кастрычніка



Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі традыцыйна пройдзе з 5 па 10 кастрычніка.

У гэтым годзе яго лозунг гучыць: „Смяротнае пакаранне — элемент сістэмы гвалту”. І такая тэма абрана не выпадкова, кажа праваабаронца Андрэй Палуда:

– Звязана ў пэўнай ступені з падзеямі жніўня 2020 года і тым, што адбываецца зараз. Але з іншага боку мы заўсёды казалі пра тое, што смяротнае пакаранне моцна вельмі завязана на гвалт. Тое, што адбылося ў жніўні, яно не адбылося толькі ў жніўні, на наш погляд, карані гэтага сягаюць вельмі далёка і вельмі глыбока ў дзесяцігоддзі, той сістэмы, якая панавала тут у Беларусі.

Кожны дзень пройдзе пад эгідай новага аргумента супраць смяротнага пакарання. Сярод іх – магчымасць судовых памылак, забойства палітычных апанентаў, катавання сваякоў расстралянага ды іншыя.

А скончыцца тыдзень 10 кастрычніка, калі адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання.

Сачыць за падзеямі можна на старонцы Фэйсбук пад назвай „Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі 2020”.

Беларускае Радыё Рацыя