Марш пенсіянераў у Менску
5 кастрычніка ў Менску прайшоў «Марш пенсіянераў».
Удзельніцы маршу перадаюць вітанні студэнтам МДЛУ.
* * *
Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасці і рушылі па праспекце.
Яны трымаюць у руках плакаты «Пенсіянеры за перамены», «Не генацыду беларускага народа», «Не веру Лукашэнку, БТ і RT, веру сваім дзецям і Святлане Алексіевіч», „Бабу Ліду ў аўтазак”, «Пенсіянеры супраць усялякага беззаконня, гвалту і хлусні», «Не хочам 37-ы» і іншыя, паведамляе svaboda.org.
Калі марш праходзіў ля будынка КДБ Беларусі, пенсіянеры скандавалі «Бабушки против ОМОНа».
Фота: svaboda.org