«Радзіва «Прудок» наладжвае страчаныя ў Менску суседскія сувязі



Пратэстны Менск умее адпачываць. Амаль сотня чалавек сабралася ў сталічнай кавярні, каб паглядзець прагон спектакля паводле кнігі Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“».

Акалічнасці распавяла мясцовая арганізатарка імпрэзы:

– Пачулі пра тое, што рабяты ў сябе ў двары ставяць спектакль. Знайшлі кантакты, звязаліся, запрасілі да нас. Яны рыхтаваліся, паколькі яны з розных тэатраў, атрымалася так, што ім прыйшлося кампанаваць. І вось сёння аказалася, што ва ўсіх вольны вечар і яны змаглі прыехаць да нас. Украінскі рэжысёр, які па матывах “Радыё „Прудок” паставіў спектакль “Гэтамы”. Састаў акцёраў зборны, іх сем чалавек і яны з розных тэатраў.

Аналагічныя сустрэчы праводзяць многія раёны, мікрараёны і асобныя двары Менску. Пратэстны час даў нагоду суседзям збірацца разам і культурна адпачываць штовечар.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск