Алесь Бяляцкі: Менск не скарыць



Горад Лукашэнку не вярнуць.

Такую выснову падчас нядзельнага «Маршу вызвалення палітвязняў» зрабіў старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі:

– Нягледзячы на тыя жорсткія разгоны, якія сілавікі ўжываюць супраць людзей, тым не менш горад, відавочна, настроены антылукашэнкаўскі. Горад – за дэмакратыю, за змены ў краіне. Я думаю, што такі горад як Менск не скарыць.

Акрамя таго Бяляцкі заўважае, што ў Менску створаная амаль тысяча дваровых чатаў. Людзі з рассеянага натоўпу, якім лёгка кіраваць, пераўтвараюцца ў рэгіянальныя супольнасці, якія сур’ёзна будуць уплываць на далейшую гісторыю, у тым ліку на будучыя выбары, перакананы праваабаронца.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя