Пінскіх дэпутатаў заклікалі скласці паўнамоцтвы



Сябра партыі левых “Справедлівы свет” з Пінску Дзмітрый Кудранок запісаў відэа-зварот да пінскіх дэпутатаў. Ён заклікаў гарадскі Савет добраахвотна скласці свае мандаты, пакуль гэтага не зрабіў народ. Актывіст гаворыць, што чакаць нейкага дыялогу з так званымі “народнымі абраннікамі” не варта:

– Чаму яно так? Я мяркую, што гэтыя дэпутаты, якія з’яўляюцца неад’емлівай часткай усёй гэтай сістэмы, яны наўпрост не могуць нічога адказаць. Адказу няма. Гэтым тлумачыцца такая вось пазіцыя ігнаравання. Досыць знаёмая пазіцыя, якая ў нас трывае дзесяцігоддзямі. Замоўчванне праблем, ігнараванне патрабаванняў людзей.

У звароце да мясцовых дэпутатаў, які Дзмітрый Кудранок распаўсюдзіў па сацыяльных сетках і на Youtube, таксама пастаўлена пад пытанне легітымнасць Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Беларускае Радыё Рацыя