Ірына Грышчук: Мы ходзім – гэта кругі пекла



У адміністрацыйных справах удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў у Бярозаўскім судзе заўсёды прысутнічае папера, што абвінавачаныя не звярталіся ў райвыканкам за дазволам. Але спробы атрымаць дазвол як раней, так і цяпер аказваюцца марнымі. І выклікаюць вялікія затраты па часе, пакуль аформіш патрэбныя паперы.

Кажа грамадская актывістка з Белаазёрску Ірына Грышчук:

– Мы ходзім – гэта кругі пекла. Прасцей правесці несанкцыянаваны і заплаціць штрафы. Мы цэлы тыдзень толькі і займаемся тым, каб заключыць гэтыя дамовы на правядзенне санкцыянаванага мерапрыемства. Потым яны адмовяць, і нам на наступным тыдні праходзіць зноў.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржука Русецкага, улада не прызвычаілася лічыцца з грамадзянамі іншых поглядаў і здзекуецца з іх адкрыта і нахабна ўжо не першы год.

Ірына Грышчук напісала заяву, каб улады прадаставілі каляндарны план на правядзенне мерапрыемстваў на стадыёне да канца года. Каб ведаць, на калі планаваць свае мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя