Алесь Рамановіч апынуўся закладнікам „Народнай Волі”



У Пінску падатковая інспекцыя, па ініцыятыве мясцовага аддзялення міліцыі, апытала сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронцу Алеся Рамановіча адносна наяўнасці ў яго 16 верасня пакунка з “Народнай Воляй”. У той жа дзень 400  асобнікаў газеты забралі ў актывіста міліцыянты, як толькі ён атрымаў перадачу з Менска.

Кажа Алесь Рамановіч:

– Запытваліся, ці атрымліваю я за гэта грошы, ці плаціў я за гэта грошы кіроўцу, які перавозіў. Яны не могуць трымаць гэтую газету ў ГАУСе, але ёсць такі механізм як гэтая самая праверка. Калі скончыцца праверка, то яны мусяць яе мне аддаць. Спадзяюся, што яны не пойдуць на тое, каб мяне “закрыць” па 23.34 КаАП, і зноў жа не будзе каму гэтую газету аддаваць. Гэтага таксама не выключаю. Я зараз як закладнік гэтай газеты атрымліваюся.

Актывіст адзначае, што міліцыянты будуць шукаць любыя магчымасці, каб не вяртаць яму “Народную Волю”.

Газету перадалі з Менска ў Пінск для рэкламнага распаўсюду.

Беларускае Радыё Рацыя