Раманоўская: Не моцна здзівілася звальненню



Звольненая за прагул чэмпіёнка свету ў лыжнай акрабатыцы Аляксандра Раманоўская пракаментавала «Прессболу» звальненне з нацыянальнай каманды.

– Не моцна здзівілася. Усё да гэтага ішло з прыходам новага дырэктара РЦАП. Ён, мабыць, і ішоў на змену ранейшаму дырэктару дзеля гэтага. Калі ён толькі прыйшоў у сярэдзіне верасня, адразу пачаліся праверкі прапускнога рэжыму нават за перыяд, калі ён яшчэ не працаваў.

Калі запыталася яго яшчэ да звальнення, хто ж будзе выступаць за краіну, ён усміхнуўся і сказаў, што хто-небудзь ды застанецца, –  дадала Раманоўская, якая ў той жа час адзначыла, што пакуль не збіраецца змяняць краіну, месца жыхарства і зборную.

Салігорскі „Шахцёр” на старце кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў саступіў швейцарскаму „Амрысвілю”

Салігорскі „Шахцёр” з паразы пачаў выступы на пачатковай стадыі кваліфікацыі валейбольнай Лігі чэмпіёнаў. У пяці партыях салігорцы саступілі швейцарскаму клубу „Амрысвіль”. На першым групавым этапе наша каманда трапіла ў групу „Е”, дзе яе супернікам таксама з’яўляецца бельгійскі „Маасейк”. Барацьбу ў розыгрышы працягвае толькі адна з трох лепшых па выніках аднакругавога турніру каманда.

Ня выкліканы ў зборную Беларусі Станіслаў Драгун трэніруецца ў асноўнай групе БАТЭ

Паўабаронца Станіслаў Драгун, ня выкліканы ў зборную Беларусі на матч кваліфікацыі EURO’2020 з грузінамі, вярнуўся ў асноўную групу БАТЭ з самаізаляцыі, дзе знаходзіўся ў сувязі са станоўчым вынікам тэста на каранавірус. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Міхаіл Мархель патлумачыў адсутнасць Драгуна на зборы „белакрылых” тым, што ў Драгуна паўторная здача тэстаў дала станоўчы вынік. БАТЭ ж аднавіў трэніравальны працэс на клубнай базе ў Дудзінцы. У ліку тых гульцоў, якія займаюцца, ў тым ліку Драгун.

Марыя Ануфрыенка стала гульцом літоўскага „Шяуляя”

Жаночы баскетбольны клуб „Шаўляй” і беларуска Марыя Ануфрыенка заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Гэта першы легіянерскі досвед для 18-гадовай абаронцы, якая да гэтага часу выступала на радзіме, дзе паспела сябе добра зарэкамендаваць. Папярэднія два сезоны Ануфрыенка правяла ў складзе каманды „Гарызонт-2-РЦАП”. Там Марыя ў сярэднім набірала 18 ачкоў, 3,8 падбора і 1,6 перадачы.

Пераможца „US Open” сенсацыйна зачахліў ракетку ў чвэрцьфінале „Ралан Гарос”

Завяршыўся трэці чвэрцьфінальны паядынак у мужчынскім адзіночным разрадзе на апошнім у сезоне турніры „Вялікага шлема” „Ралан Гарос” з прызавым фондам 39 мільёнаў еўра, дзе трэці сеяны аўстрыец Дамінік Цім, які, дарэчы, стаў пераможцам нядаўняга Адкрытага чэмпіянату ЗША, сенсацыйна саступіў аргенцінцу Дыега Шварцману . Апошні апынуўся мацней у пяці сэтах, прычым зрабіў камбэк, адыграўшыся з ліку 1:2 па партыях – 7: 6 (7: 1), 5: 7, 6: 7 (6: 8), 7: 6 (7: 5 ), 6: 2.

Французскі веласіпедыст Арно Дэмар выйграў 4-ы этап „Джыра д’Італія”

Дыстанцыю ў 140 кіламетраў па маршруце Катання – Вілафранка – Тырэна пераможца праехаў за 3 гадзіны 22 хвіліны 13 секунды. Следам за ім фінішавалі славак Петэр Саган з дружыны Bora-Hansgrohe і італьянец Давідзэ Балерыні з Deceuninck-Quick Step. Усе тры гоншчыка паказалі адзін час. Пераможца быў вызначаны па фотафінішу. Што тычыцца лідэрства ў генеральнай класіфікацыі, то ружовая майка па-ранейшаму належыць партугальцу Жаау Алмейда з Deceuninck-Quick Step.

Тым часам адзін з прэтэндэнтаў на поспех у генеральнай класіфікацыі Герайнт Томас з INEOS пакінуў шэрагі ўдзельнікаў „Джыра д’Італія”. Брытанец зваліўся ў пачатку трэцяга этапу шматдзёнкі, даехаў да фінішу, саступіўшы пераможцу больш за 12 хвілін. Пры больш дэталёвым абследаванні ў яго знайшлі пералом таза. Гэты дыягназ паставіў кропку на яго выступе.

Беларускае Радыё Рацыя