Крама «Князь Вітаўт» будзе працаваць пакуль толькі анлайн



Толькі ў анлайн пакуль што будзе працаваць берасцейская крама «Князь Вітаўт».

Афлайн кропка была зачынена з прычыны не працягнення дамовы на арэнду – згодна афіцыйнай версіі, згодна неафіцыйнай — за продаж цішотак з выявай аўтазакаў, — распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniaz.by Алег Чапараў:

– Зараз наша крама працуе ў анлайн фармаце, у нас сайт kniaz.by і інтэрнэт-крама. Яна ўжо даволі даўно, і зараз працуе толькі яна. Анлайн – гэта анлайн, а офлайн – гэта трошачкі іншае. Мы ўвогуле заўсёды разлічвалі больш на офлайн, куды людзі могуць прыйсці, патрымаць у руцэ, паразмаўляць і там штосьці набыць.

Алег Чапараў звярнуў увагу на тое, што пакуль што цяжка прагназаваць тое, калі з’явіцца магчымасць адкрыцця новай гандлёвай кропкі ў Берасці для жывой сустрэчы з пакупнікамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце