Літва заблакавала вылучэнне грошай Беларусі ў рамках праграмы ЕЗ
Літва заблакавала вылучэнне грошай Беларусі ў рамках праграмы Еўразвязу па трансгранічным супрацоўніцтве. Пра гэта заявіла прадстаўніца МУС Літвы Бажэна Забароўска-Здановіч. Яна ўдакладніла, што адзін з замарожаных плацяжоў складаў каля 3 мільёнаў еўра. Выплаты былі спыненыя адразу пасля абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. Па словах Забароўскай-Здановіч, Літва асцерагаецца, што беларускія ўлады будуць выкарыстоўваць гэтыя грошы не па прызначэнні.
Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва мае на мэце развіццё рэгіёнаў на мяжы Беларусі, Літвы і Латвіі. Сёлета Еўразвяз планаваў вылучыць на яе 18,4 мільёна еўра, у наступным годзе — 10,7 мільёна еўра.
Беларускае Радыё Рацыя